Адчайная спроба прайсці ў залу суда (Фота)
- 22.04.2008, 13:21
Амапаўцы не пускаюць людзей у залу суда Цэнтральнага раёна, дзе праходзіць працэс па справе ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Моладзевая актывістка Паліна Кур’яновіч паспрабавала прайсці ў суд, прышпіліўшыся кайданкамі да аднаго з падсудных – Уладзіміра Сяргеева.
Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі'97 паведамілі людзі, якія прыйшлі падтрымаць удзельнікаў "Працэсу 14-ці".
Амапаўцы доўга шукалі ключы ад кайданкоў, і, нарэшце адкрыўшы іх, усё роўна не пусцілі дзяўчыну ў суд.

