BE RU EN

Былы дырэктар «Беллёгпрампраект» асуджаны на 11 гадоў турмы

  • 23.04.2008, 12:42

Суд Фрунзенскага раёна Менска прысудзіў да доўгага тэрміна зняволення былога генеральнага дырэктара прадпрыемства "Беллёгпрампраект".

Чыноўніка абвінавацілі ў арганізацыі атрымання хабару памерам у 500 тысяч даляраў, паведамілі "Інтэрфаксу" у Генеральнай пракуратуры Беларусі.

"Былы гендырэктар прадпрыемства Беллёгпрампраект і былы дырэктар КУП "УКБ адміністрацыі Ленінскага раёна Менска" асуджаны адпаведна на 11 і 10 гадоў зняволення за арганізацыю і замах на атрыманне хабару памерам у 500 тысяч даляраў", паведамілі ў Генпракуратуры.

"Было вызначана, што былы гендырэктар пераконваў прадстаўніка расейскай інвестыцыйнай кампаніі і яго кампаньёнаў у неабходнасці перадачы хабару службовым асобам выканаўчых органаў улады за выйгрыш тэндэру, які праводзіўся сярод будаўнічых кампаній, па праектаванні і будаўніцтву жылых дамоў на трох пляцоўках Менска. Знаходзячыся ў Менску, ён атрымаў ад іх 500 000 даляраў ЗША, пасля чаго быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі", паведамілі ў Генпракуратуры.

Былы дырэктар КУП "УКБ адміністрацыі Ленінскага раёна Менска" прызнаны вінаватым у замаху на атрыманне хабару за спрыянне расейскім інвестарам у выйгрышы тэндэру на забудову жылога комплексу ў Менску і ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, паведамілі ў Генпракуратуры.

Апошнія навіны