Малюнак дня. Беларускі рэжым перапрасіўся перад літоўцамі
- 23.04.2008, 21:21
22 красавіка амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын прынёс выбачэнні літоўскаму боку за "інцыдэнт з літоўскімі журналістамі". Пра гэта паведаміў прадстаўнік літоўскага МЗС.
25 сакавіка група літоўскіх тэлежурналістаў, асвятляючых акцыю ў Менску, была затрымана беларускімі праваахоўнымі органамі. У міліцыі літоўскіх тэлежурналістаў трымалі з дзве гадзіны, доўга апытвалі, правяралі дакументы, у іх адабралі касету відэазапісу. У дадатак, была сапсавана камера, якой быў зроблены відэазапіс.
Лёс відэакасеты і камеры невядомы.
Аўтар: Дэ Лёс, TUT.BY