У Менску праходзяць акцыі з патрабаваннем неадкладна вызваліць палітвязняў (Відэа)
- 24.04.2008, 10:18
Акцыі салідарнасці з палітвязнямі Сяргеем Парсюкевічам, Андрэем Кімам і Аляксандрам Казуліным, а таксама з іншымі асуджанымі на "Працэсе 14-ці" апазіцыянерамі зладзілі ўчора ў Менску актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь".
Партрэты палітвязняў былі расклеены ў цэнтры Менска - на вуліцы Няміга, каля Камароўскага рынка і на станцыі метро "Акадэмія навук". Былі распаўсюджаны таксама ўлёткі з заклікам вызваліць вязняў сумлення.
Нагадаем, што лідэра прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча суд прыгаварыў учора да 2,5 гадоў зняволення, моладзеваму лідэру Андрэю Кіму днём раней было прызначана 1,5 гады зняволення, яшчэ 9 чалавек асуджаны на выпраўленчыя працы. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка 2006 года.