BE RU EN

МУС Літвы аспрэчыў інфармацыю пра аварыю на Ігналінскай АЭС

  • 24.04.2008, 11:50

Інфармацыя пра аварыю на Ігналінскай АЭС, якая з'явілася ўчора, не адпавядае рэчаіснасці.

Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік дырэктара дэпартамента пажарнай бяспекі і выратавання пры МУС Літвы Вігандас Куркуліс, паведамляе БелТА.

"Падтрымліваецца сталая сувязь з аператыўнай службай атамнай станцыі. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, і ніякіх зменаў у працы аб'екта не адбылося. Гэта было пацверджана і ўчора ўвечары. Таму падставаў турбавацца няма", - падкрэсліў ён.

"У той жа час гэты выпадак стаў добрай праверкай працы каналаў сувязі паміж краінамі па абмене інфармацыяй", - сказаў Вігандас Куркуліс.

Апошнія навіны