BE RU EN

У Менску судзяць вернікаў за збор подпісаў

  • 24.04.2008, 15:40

У судзе Маскоўскага раёну Менску у 16.00 пачнецца суд над юрыстам Царквы "Новае жыцьцё" Сяргеем Луканіным. У 17.00 у тым жа судзе будуць судзіць пастара Царквы Вячаслава Ганчарэнку.

С.Луканіна і В.Ганчарэнку вінавацяць, што яны быццам бы парушылі закон, калі зьбіралі подпісы за ўнясеньне зьменаў у Закон аб рэлігіі, а таксама Адміністрацыйны кодэкс, паведамляе “Радыё Свабода”.

Справу завялі супраць трох чалавек. 21 красавіка Паўла Севярынца ўжо пакаралі штрафам у 1 мільён 400 тысячаў рублёў.

Ініцыятыўная група здолела сабраць больш за 50 тысячаў подпісаў (мінімальна неабходная колькасьць для ініцыяваньня перагляду закону ў парлямэнце) і перадала іх у Канстытуцыйны суд, Адміністрацыю прэзыдэнта и "палату прадстаўнікоў".

Апошнія навіны