BE RU EN

Мілінкевіча затрымалі падчас сустрэчы з жыхарамі Менска (Відэа)

  • 25.04.2008, 8:28

Старшыня аргкамітэту па стварэнні руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч быў вызвалены ўвечары 24 красавіка. Ва УУС Маскоўскага раёна Менска ён правёў 2 гадзіны 40 хвілін. Палітык быў затрыманы на пачатку сустрэчы з жыхарамі сталічнага мікрараёна Малінаўка.

"У міліцыі мы казалі доўга і аб усім - сацыяльна-эканамічным, палітычным стане ў краіне, міжнародным становішчы, - паведаміў БелаПАН А.Мілінкевіч. – Не выключаю, што насамрэч мае суразмоўцы трымалі паўзу, пакуль наверсе не вырашаць, што са мной рабіць напярэдадні "Чарнобыльскага шляху".

У 17 гадзінаў 24 красавіка А.Мілінкевіч і іншыя заяўнікі акцыі былі выкліканы на гутарку ў сталічную пракуратуру, дзе ім прапанавалі падпісаць афіцыйнае папярэджанне аб правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Арганізатары "Шляху" адмовіліся гэта зрабіць. А.Мілінкевіч на сустрэчы не прысутнічаў. "Я затэлефанаваў у пракуратуру і сказаў, што ў мяне вельмі напружаны графік. Мяне запрасілі прыйсці 25 красавіка ў 14.30", - сказаў А.Мілінкевіч. Па ягоных словах, ніякіх папярэджанняў ён падпісваць не збіраецца: "Падобныя паперы мне ўжо прапаноўвалі падпісаць у рэгіёнах, аднак яны не маюць ніякай прававой асновы".

Апошнія навіны