Беларусы моляцца за вызваленне Аляксандра Казуліна
- 25.04.2008, 12:42
Вернікі заклікаюць зладзіць 25 красавіка ўсебеларускую малітву за вызваленне палітвязня Аляксандра Казуліна.
Як паведаміў БелаПАН былы адвакат палітыка Ігар Рынкевіч, група вернікаў Салігорска заклікае зладзіць 25 красавіка ў 18.00 усебеларускую малітву за вызваленне Аляксандра Казуліна.
Ініцыятары гэтай акцыі, сярод якіх Ларыса Насановіч, Вера Максімовіч, Аляксандр Цяцура, Уладзімір Шыла, Людміла Панамарова, Алег Багомя, Вера Фралова, Надзея Краўчэня, заклікаюць усіх вернікаў замовіць у храмах краіны службы за здароўе зняволенага палітыка і "устаць на малітву хто дзе можа". "Сумесная малітва мае велізарную моц", - лічаць яны.
І.Рынкевіч упэўнены, што агульнанацыянальная малітва разам з галадоўкамі пратэсту і іншымі формамі барацьбы за вызваленне Аляксандра Казуліна "наблізіць час сустрэчы з ім на волі".