BE RU EN

Моладзь патрабуе вызвалення палітвязняў (Відэа)

  • 26.04.2008, 10:03

Шасціметровая расцяжка з заклікам «Свабоду палітвязням!» вывешаная на мосце на Мінскай кальцавой аўтадарозе.

Гэта адбылося 25 красавіка ў 19 гадзінаў каля мікрараёна Малінаўка. Адметна, што транспарант правісеў на мосце над адносна ажыўленай дарогай рэкордную колькасць часу - яго знялі толькі пад раніцу наступнага дня.

"Сёння ўлады ізноў узмацнілі рэпрэсіі. якія крыху сціхлі напрыканцы мінулага году. За кратамі застаецца Аляксандр Казулін, жорсткія прыгаворы па відавочна ілжывым абвінавачванням вынесеныя Андрэю Кіму і Сяргею Парсюкевічу. Вызваленне палітвязняў - галоўная ўмова ня толькі пачатку дыялогу паміж уладамі і ЕС, але і прымірэння ўнутры беларускага грамадства", - пракаментаваў акцыю Алесь, адзін з актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", якія яе праводзілі.

Апошнія навіны