BE RU EN

Арганізатар пратэстаў у Дружным – у шпіталі

  • 28.04.2008, 11:30

Жыхар пасёлку Дружны Сяргей Абразоўскі шпіталізаваны з дыягназам «перадынфаркты стан».

Спадар Абразоўскі – адзін з арганізатараў масавых пратэстаў супраць будаўніцтва хімзаводу ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну. Сёньня яго мелі судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў пасёлку Сьвіслач, які адбыўся 29 сакавіка, паведамляе “Радыё Свабода”.

Аднак у мінулую суботу, калі Абразоўскі ехаў у Менск на Чарнобыльскі шлях, яго аўтамабіль спынілі міліцыянты. Пасьля інцыдэнту ў яго ўзьняўся ціск і ён быў шпіталізаваны.

Сёньня яго пераводзяць у шпіталь пасёлка Сьвіслач – па месцы жыхарства. Там ён прабудзе каля 10 дзён. Сяргей Абразоўскі сказаў, што будзе зьвязвацца з судом Пухавіцкага раёна, каб паведаміць, што ён не зможа быць на працэсе і, каб суд адклалі.

Салідарнасьць са “Свабодай”

Сайты беларускай службы “Радыё Свабода”, Хартыі-97, “Беларускі партызан” ў часе “Чарнобыльскага шляху” былі атакаваныя. Два дні сайт “Свабоды” недаступны. Сябры “Свабоды” заклікаюць да кампаніі салідарнасці за свабоду слова ў інтэрнэце.

Апошнія навіны