BE RU EN

ЗША заўтра дадуць адказ беларускаму рэжыму

  • 29.04.2008, 12:16

Дзярждэпартамент ЗША заўтра дасць адказ беларускаму боку на патрабаванне скараціць колькасць свайго прадстаўніцтва ў Менску.

"Адказ будзе дадзены заўтра, у вызначаны тэрмін", - заявілі "Інтэрфаксу" у амерыканскай дыпмісіі.

Як раней паведамлялася, амбасадзе ЗША МЗСам Беларусі прапанавана да канца красавіка падаць беларускаму боку спіс з пяці амерыканскіх дыпламатаў, якія застануцца працаваць у Менску. Кіраўнік амерыканскай дыпмісіі Джонатан Мур, каментуючы гэтае патрабаванне, заявіў, што "гэты беспрэцэдэнтны і неапраўданы крок беларускіх уладаў прывядзе да сур'ёзных наступстваў".

У пасольстве таксама ўдакладнілі, што ў дыпмісіі на гэты момант працуе 15 супрацоўнікаў.

У сувязі з санкцыямі ЗША адносна канцэрна "Беннафтахім" 7 сакавіка з Вашынгтона быў адкліканы беларускі амбасадар Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка Менск з патрабавання беларускага боку пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт.

Пасля амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Беларусь пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў. 31 сакавіка беларускі бок прыняў рашэнне аб дадатковым скарачэнні персанала сваёй амбасады ў Вашынгтоне па формуле "амбасадар плюс шэсць" і прапанаваў ЗША здзейсніць адэкватныя крокі. Пасля было прапанавана скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў да 5 чалавек.

Апошнія навіны