Аляксандр Рыгоравіч забыўся, што ягоны сын узначальвае Савет бяспекі
- 29.04.2008, 14:07
Выступаючы перад «нацыянальным сходам», Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі сталі з’яўляцца «цэлыя дынастыі прафесійных рэвалюцыянераў. Што было б, калі б яны прыйшлі да ўлады?».
Аляксандр Рыгоравіч, відаць, забыўся, што ягоны старэйшы сын Віктар Лукашэнка з’яўляецца ягоным памочнікам па нацыянальнай бяспецы і аднім з кіраўнікоў Савета бяспекі, другі сын Зміцер узначальвае Прэзідэнцкі спартовы клуб.
Акрамя таго, на днях агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць яшчэ адзін сын – 4-гадовы Мікалай, пра якога беларускі кіраўнік сказаў: «Малодшы сын будзе прэзідэнтам Беларусі».
Дзеці жа апазіцыянераў, калі яны актыўна ўключаюцца ў барацьбу за свабоду і дэмакратыю, як паказвае практыка, ідуць услед за сваімі бацькамі ў турмы…