BE RU EN

На праспекце Незалежнасці затрыманы Анатоль Лябедзька

  • 29.04.2008, 15:01

У Менску на праспекце Незалежнасці затрыманы старшыня АГП Анатоль Лябедзька, а таксама «Маладыя дэмакраты» — Віталь Стажароў, Мікола Сергеенка, Кірыл Паўлоўскі.

Як паведамляе сайт АГП, яны былі затрыманыя пасля таго, калі ў раёне ГУМа раздавалі мінакам газету «Народная Воля», у якой было апублікаванае пасланне да грамадзян, прадстаўнікоў бізнеса і дзяржавы, прынятае на 11 з’ездзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Разам з імі затрыманы карэспандэнт «Народнай Волі» Віталь Гарбузоў. Усіх іх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Як паведамлялася, сёння прадстаўнікі АГП спрабавалі перадаць пасланне партыі ў “парламент” і ўрад. У 11 гадзін сябры АГП прыйшлі на плошчу Незалежнасці. Аднак на падыходзе да Дома Ўрада яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў форме. Затым, «людзі ў цывільным, судзячы па ўсім, са службы бяспекі прэзідэнта» вывелі прадстаўнікоў АГП з плошчы Незалежнасці.

Апошнія навіны