BE RU EN

Актывісты АГП вызваленыя

  • 29.04.2008, 15:53

З Цэнтральнага РУУС вызваленыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віталь Стожараў, Мікалай Сяргеенка, Кірыл Паўлоўскі, лідэр партыі Анатоль Лябедзька і журналіст “Народнай волі” Віталь Гарбузоў.

Актывісты АГП былі затрыманыя пасля таго, як у раёне ГУМа раздавалі мінакам газету «Народная Воля», у якой была апублікаванае пасланне да грамадзян, прадстаўнікоў бізнеса і дзяржавы, прынятае на 11 з’ездзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Раней прадстаўнікі АГП разам з лідэрам партыі Анатолем Лябедзькай спрабавалі перадаць пасланне партыі ў «парламент» і ўрад. У 11 гадзін сябры АГП прыйшлі на плошчу Незалежнасці, але на падыходзе да Дома ўрада былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў форме, і выдвараныя з плошчы Незалежнасці «невядомымі ў цывільным».

Апошнія навіны