BE RU EN

Вінцук Вячорка: «Мой сын падзяляе са мной і лёс»

  • 29.04.2008, 16:58

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка мяркуе, што заявамі пра дынастыі ў апазыцыі Лукашэнка спрабуе адвесьці падобныя абвінавачваньні ад сябе.

“Яго наўпрост абвінавачваюць у пабудове азіяцкай фэадальнай сыстэмы. Калі ж ён заўважыў, што ў мяне культывуюцца каштоўнасьці беларушчыны, свабоды, дэмакратыі і мой сын іх падзяляе, то хай зайздросьціць. Мой сын падзяляе са мной і лёс – пасадкі, выкіданьне з унівэрсытэту. Калі Лукашэнка меў яго на ўвазе, значыць, ён браў удзел у прыняцьці рашэньняў наконт майго сына”, - заявіў Вячорка ў інтэрвію “Радыё Свабода”.

Нагадаем, сеньня падчас свайго штогадовага звароту да “парлямэнту” Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “ў Беларусі пачалі зьяўляцца цэлыя дынастыі апазыцыянэраў. Што было б, калі б яны прыйшлі да ўлады?”

Апошнія навіны