Школы абавязалі зарабляць грошы
- 30.04.2008, 11:29
Школам Полацка даведзены план па здзяйсненні платных паслугаў насельніцтву.
Як паведамляе ximik.info, у гэтым годзе кожная са школаў горада абавязана зарабіць ад 700 тысяч да некалькіх мільёнаў рублёў. Мяркуецца, што ўстановы адукацыі будуць "прадаваць" заняткі ў платных гуртках па інтарэсах і платныя дадатковыя заняткі па прадметах. Кошт аднаго занятку складзе дзве тысячы рублёў, паведамляе інтэрнэт-выданне. Настаўнікі, задзейнічаныя ў "камерцыйнай дзейнасці", будуць атрымліваць за гэта звычайную пагадзінную аплату.