BE RU EN

Мікола Статкевіч заклікае годна адсвяткаваць 1 Мая

  • 30.04.2008, 12:45

Адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь", страшыня “Народнай грамады” Мікола Статкевіч заклікае 1 мая а 12 гадзіне ўзяць удзел у эўрамаёўцы. Яна адбудзецца ў Менску каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Спадар Статкевіч сказаў у інтэрвію “Радыё Свабода”:

“1 Мая набыло яшчэ адзін сэнс для Беларусі. У гэты дзень мы зрабіліся суседзямі Эўразьвязу. І стала відавочным, што Беларусь можа таксама стаць сябрам эўрапейскай сям'і, Сёлета парк Янкі Купалы на рамонце. А фэдэрацыя прафасаюзаў атрымала дазвол на пляцоўку каля Нацыянальнай бібліятэкі. Мы ня просім дазволу на такія акцыі, бо калі паспрабавалі гэта рабіць, то пераканалаіся, што можа быць толькі Бангалор. Таму мы вырашылі правесьці эўрамаёўку каля бібліятэкі. Гэта зручна, непадалёк ад мэтро, чакаецца някепскі канцэрт”.

Апошнія навіны