У залю суда над Касяй Салаўёвай не пускаюць людзей
- 8.04.2008, 11:15
Падтрымаць дзяўчыну прыехалі каля 50-ці чалавек, сярод якіх лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, сустаршыня БХД Павел Севярынец, палітык Вячаслаў Сіўчык і саветнік амбасады ЗША Джонатан Мур.
Таксама на судзе прысутнічаюць і журналісты дзяржаўнага тэлебачання, паведамляе "Радыё Рацыя".
Пакуль усе стаяць на ганку каля будынку суда. Паводле адміністрацыі Полацкага гарадскога суда, прысутнічаць на паседжанні дазволяць толькі 15-ці чалавекам у сувязі з малой заляй.