BE RU EN

За падтрымку Касі Салаўёвай актывіста аштрафалі на 105 тысяч рублёў

  • 9.04.2008, 13:23

Аляксей Янушэўскі мусіць заплаціць тры базавыя велічыні за падтрымку Касі Салаўёвай, асуджанай учора да вялізнага штрафу “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Такі прысуд актывісту “Маладога Фронта” вынес сёння Полацкі гарадскі суд.

Аляксея Янушэўскага прызналі вінаватым “ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце” каля будынку таго ж самага суда падчас працэсу над ягонай паплечніцай Касяй Салаўёвай, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны