Штраф для лорда Бэла
- 9.04.2008, 18:03
Вынесена судовае рашэньне па адміністратыўнай справе моладзевай актывістцы Людвісі Атакулавай, затрыманай учора ў Полацку пасьля суду над актывісткай “Маладога Фронта” Касяй Салаўёвай. Дзяўчына аштрафаваная на 35 базавых велічыняў -- 1 млн 225 тыс. рублёў.
Людвіся была затрыманая ўчора ўвечары, калі машынай зьяжджала з Полацку. Ноч дзяўчына правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Яе абвінавацілі паводле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня). Падчас суду моладзь зладзіла пікет у знак салідарнасьці з Касяй Салаўёвай.
Як лічаць беларускія палітыкі і праваабаронцы, штрафы, якія прысуджваюць апазыцыі, пойдуць на аплату паслуг брытанскага піяршчыка Цімаці Бэла, з якім беларускія ўлады падпісалі дамову аб змяненьні іміджа рэжыма Лукашэнкі ў сьвеце.