Арыштваны журналіст Генадзь Барбарыч
- 1.05.2008, 14:38
Каля Першамайскага РУУС у Менску, дзе знаходзяцца затрыманыя на мітынгу прафсаюзаў актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», затрыманыя журналіст газеты «Беларусы і рынак» Генадзь Барбарыч, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павал Кур’яновіч, актывістка «Маладога Фронту» Наста Палажанка.
Актывісты апазіцыі сталі каля РУУС з партрэтамі затрыманых.
Нагадаем, што ў РУУС пасля затрымання на афіцыйным прафсаюзным мітынгу за ўзняцце сцягоў Еўрасаюза знаходзяцца больш за 20 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».