BE RU EN

Не будзе беларус рабом! (Фота)

  • 10.05.2008, 15:49

Новая расцяжка з'явілася сёння на мосце на перакрыжаванні праспектаў Жукава і Дзяржынскага ў Менску. На ёй актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” змясцілі словы "Не будзе беларус рабом".

Адзін з удзельнікаў акцыі патлумачыў: "9 траўня наша краіна святкуе Дзень Перамогі. Да гэтага свята мы і прымеркавалі нашу акцыю. "Не будзе беларус рабом!" - так называлася партызанская ўлётка - заклік да барацьбы з акупантамі. У другой сусветная, таксама, як і ў многіх папярэдніх войнах, нашы продкі падцвердзілі гэтыя словы. Але пагроза страты незалежнасці засталася. І сёння мы, маладыя беларусы, кажам, што мы ніколі не будзем рабамі і зможам абараніць нашу Беларусь!"

Апошнія навіны