BE RU EN

На Кастрычніцкай плошчы пройдзе акцыя салідарнасці

  • 13.05.2008, 8:27

Акцыя салідарнасці з прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам, а таксама Андрэем Кімам і іншымі моладзевымі актывістамі, асуджанымі па "справе 14-ці", пройдзе ў Дзень беларускай салідарнасці 16 траўня, у 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

"Мы абавязаны выявіць салідарнасць з тымі, хто з палітычных прычынаў пазбаўлены волі або знаходзіцца на "хатняй хіміі", - сказаў у інтэрв'ю сайту АГП адзін з лідэраў зарэгістраванага ва Украіне аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Калей. - Улада, арганізоўваючы паказальнае судовішча над удзельнікамі маршу прадпрымальнікаў, разлічвала запалохаць актыўных людзей. Мы мусім прадэманстраваць, што Кім і Парсюкевіч не самотныя".

Ініцыятары акцыі адзначылі, што для "жывога ланцуга" не трэба ніякіх адмысловых дазволаў уладаў. Ёсць два рашэнні Вярхоўнага суду Беларусі за подпісам старшыні Валянціна Сукалы і яго тагачаснага намесніка, а цяпер кіраўніка Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча. У іх паказана, што людзі, якія выходзяць на вуліцы з партрэтамі, не здзяйсняюць адміністрацыйнага правапарушэння - гэта іх законнае права.

Апошнія навіны