Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з міністрам абароны Польшчы
- 13.05.2008, 8:44
12 траўня ў Варшаве адбылася сустрэча лідэра аргкамітэта руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча з міністрам абароны Польшчы Багданам Кліхам і кіраўніком канцылярыі прэзідэнта Польшчы Ганнай Фатыгай.
Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага палітыка.
"Мы абмеркавалі пытанні рэгіянальнай бяспекі, развіцця дыялогу і супрацы паміж Польшчай, краінамі Еўрапейскага звяза і Беларуссю", - адзначыў А.Мілінкевіч.
Нагадаем, што 9 траўня лідэр руху "За Свабоду" сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Нікаля Сарказі. Сустрэча прайшла ў Парыжы ў рэзідэнцыі французскага прэзідэнта – Елісейскім палацы.
Па словах Мілінкевіча, галоўная мэта яго візіту ў Парыж - актывізаваць пазіцыю Францыі і канкрэтызаваць дзейнасць Еўразвяза ў Беларусі. Францыя з 1 ліпеня будзе старшыняваць у Еўрапейскім Звязе.