BE RU EN

Замест музея ВАВ на Кастрычніцкай плошчы паставяць 30-павярховы гатэль

  • 14.05.2008, 9:23

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску з'явіцца гатэль. Стаяць ён будзе адразу за будынкам музея Вялікай Айчыннай вайны. Музей жа з галоўнай плошчы краіны пераедзе.

- Музей з'явіцца ў паркавай зоне каля стэлы "Горад-герой Менск" на праспекце Пераможцаў. Нашай майстэрняй ўжо зроблены спробны эскіз новага будынка, - паведаміў у інтэрв’ю "КП в Беларуси" архітэктар Віктар Крамарэнка. - Праект ужо ўхвалены Аляксандрам Лукашэнкам і будзе рэалізаваны ў найбліжэйшыя два гады. Рэч у тым, што ў старога будынка вялікія тэхнічныя праблемы, якія не дазваляюць належным чынам трымаць усе экспанаты. Таму новы будынак будзе мадэрнізаваным і сучасным і будзе адказваць усім патрабаванням музея.

- А што будзе са старым будынкам? - пацікавіліся журналісты ў Віктара Крамарэнкі.

- Пра гэта казаць пакуль рана. Гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніцтва горада.

Апошнія навіны