Узбуджаная крымінальная справа супраць намесніка начальніка УУС Менаблвыканкаму
- 14.05.2008, 9:27
Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу адносна былога намесніка начальніка УУС Менаблвыканкаму па кадрах.
Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" у праваахоўных органах.
"Адносна намесніка начальніка УС Менскай вобласці Генпракуратурай узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, здзейсненае асобай на адказнай пасадзе, якое пацягнула цяжкія наступствы, а таксама наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе) Крымінальнага кодэкса Беларусі", паведамілі ў праваахоўных органах.
Там адзначылі, што "крымінальная справа адносна палкоўніка міліцыі была ўзбуджана, калі ён яшчэ займаў пасаду намесніка начальніка УУС, у канцы красавіка ён быў звольнены за правіны, што дыскрэдытуюць званне супрацоўніка міліцыі".
Суразмоўцы агенцтва адмовіліся паведаміць іншыя падрабязнасці гэтай справы, яны спаслаліся на таямніцу следства і толькі ўдакладнілі, што "у справе фігуруюць факты, звязаныя са будаўніцтвам падазраваным дачнага дома ў Менскай вобласці".