BE RU EN

Пракаповіч: «Беларусь да канца году прадасць два буйных банка»

  • 14.05.2008, 18:14

Кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётр Пракаповіч заявіў 14 мая, што ўлады краіны праз тры-чатыры месяцы прададуць нямецкаму Commerzbank "Белінвестбанк", які ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых банкаў краіны.

Акрамя таго, па ягоных словах, да канца году плануецца прадаць і яшчэ адзін буйны банк – "Белпрамбудбанк", аднак пакупніка Пётр Пракаповіч пакуль не назваў, адзначае «Телеграф».

"З чатырох дзяржаўных банкаў два буйныя банкі – гэта "Белінвестбанк" і "Белпрамбудбанк" – прынятае прынцыповае рашэнне, што мы можам саступіць кантроль (у іх)... З Commerzbank мы ўступілі ў заключны этап. Прынцыпова мы дамовіліся. Зараз ідзе тэхнічная праца... гаворка ідзе аб набыцці кантрольнага пакету "Белінвестбанка". Калі нічога не зменіцца, месяцы праз тры-чатыры мы гэтае пытанне канчаткова вырашым", - сказаў старшыня Нацбанку ў інтэрв’ю расейскай службе Reuters.

"Мы думаем, што гэта (продаж абодзвюх банкаў) адбудзецца ўжо ў гэтым годзе. Але мы не спяшаемся. У нас няма неабходнасці гэта рабіць любой цаной", - адзначыў Пётр Пракаповіч, дадаўшы, што прадаваць дзяржбанкі Беларусь намераная толькі банкам з ліку 20-25 лідэраў сусветнага рынку.

Акрамя гэтага, у бліжэйшым будучым не выключаны продаж 10-15% акцыяў і буйнейшага ў краіне "Беларусбанка" і "Белаграпрамбанка", які па версіі фінансавага часопісу Global Finance другі год запар стаў лепшым банкам Беларусі.

"На заключнай стадыі знаходзіцца прыцягненне інвестараў у шэсць банкаў... У другім квартале, гэтае пытанне ўжо вырашанае, мы дапушчаем адкрыццё банка мікракрэдытавання, дзе асноўным акцыянерам з’яўляецца Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця і яшчэ шэсць фінансавых структураў ЕЗ", - распавёў кіраўнік Нацбанку Беларусі.

Апошнія навіны