BE RU EN

Што беларусам з сённяшняга дня можна перавозіць праз мяжу? (Інфаграфіка)

  • 15.05.2008, 12:35

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі з 15 траўня гэтага года ўзмацняе кантроль за перасоўваннем праз мытную мяжу тавараў для асабістага карыстання.

ДМК накіраваў ва ўсе мытні рэспублікі метадычныя рэкамендацыі, каб прывесці практыку вызначэння прызначэння тавараў да аднастайнасці. У аснове гэтай схемы ляжыць прынцып размеркавання паўнамоцтваў паміж службовымі асобамі мытняў. "Усё залежыць ад частасці перакрочвання дзяржаўнай мяжы фізічнымі асобамі і ад таго, у якасці каго гэтыя грамадзяне яе перакрочваюць", - адзначылі ў прэс-службе.

Да прыкладу, для працоўных за мяжой або кіроўцаў транспартных сродкаў, якія здзяйсняюць міжнародныя перавозкі, з 15 траўня нічога не зменіцца. Змены не закрануць і турыстаў, якія выязджаюць за межы Беларусі раз на тры месяцы, паўгады ці радзей. Такім чынам, узмоцнены кантроль не закране грамадзян, якія перавозяць тавары, не звязаныя з вытворчай або камерцыйнай дзейнасцю. "Аднак калі фізасоба перасякае мяжу часцей раза ў тры месяцы і мэтай яе перасоўванняў з'яўляецца атрыманне прыбытку, то правілы ўвозу тавараў для гэтых асобаў зменяцца радыкальна", - падкрэслілі ў ДМК.

Згаданымі рэкамендацыямі вызначана размеркаванне паўнамоцтваў пры прыняцці службовай асобай мытні рашэння аб прызначэнні перамяшчаных тавараў. Будуць улічвацца наступныя фактары: склад сям'і, месца працы ці яго адсутнасць, месца жыхарства, блізкасць месца жыхарства да мяжы, акалічнасці паездкі і папярэдніх паездак, асартымент перамяшчаных тавараў, наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць легальнае набыццё ў раздробным гандлі, частасць перасоўвання ідэнтычных тавараў рознымі фізічнымі асобамі, а таксама іншыя фактары, вызначаныя падчас апытання асобы.

У прыватнасці, калі фізічная асоба перакрочвае дзяржмяжу часцей чым адзін раз на тыдзень, то яна можа завезці не больш за адну адзінку аднаго наймення тавара. Аднак рашэнне аб магчымасці ўвозу тавараў будуць прымаць службовыя асобы мытні - інспектар мытні, начальнік аддзела мытнага афармлення і кантролю або начальнік мытнага паста.

Инфорграфика БЕЛТА

Апошнія навіны