BE RU EN

КДБ затрымаў дырэктара гандлёвага цэнтра

  • 15.05.2008, 14:22

Супрацоўнікі светлагорскага раённага УКДБ за атрыманне і дачу хабару затрымалі дырэктара ААТ "гандлёвы цэнтр".

Аб гэтым паведамілі "Інтэрфаксу" прадстаўнікі прэс-групы ўпраўлення КДБ Беларусі па Гомельскай вобласці.

"Саракагадовы дырэктар падазраецца ў тым, што за прадастаўленне пасадаў і працяг працоўных дамоваў браў са сваіх падначаленых незаконнае грашовае ўзнагароджанне. Сума хабару вар’іравала ад Br700 тыс. до Br1200 тыс.", - распавёў суразмоўца.

Затрымалі дырэктара пасля таго, як ён за дазвол размясціць у будынку ААТ "Гандлёвы цэнтр" гандлёвай пляцоўкі з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі перадаў службовай асобе светлагорскага райаддзелу па надзвычайных сітуацыях Br800 тыс.

"Генеральны дырэктар арыштаваны, арышт накладзены і на ягоную нерухомую маёмасць. Расследаванне вядзе пракуратура Светлагорскага району Гомельскай вобласці", - дадалі ў УКДБ.

Апошнія навіны