BE RU EN

На выездзе з Салігорску затрыманы Аляксандр Мілінкевіч (Фота)

  • 15.05.2008, 16:55

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч затрыманы на выездзе з Салігорску, дзе палітык правёў сустрэчу з мясцовымі жыхарамі.

Супрацоўнікамі міліцыі Мілінкевічу прад’яўленыя абвінавачванні ў парушэнні заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Зараз Мілінкевіч знаходзіцца ва ўпраўленні ўнутраных справаў Салігорску.

Як паведамляе прэс-служба Мілінкевіча, на сустрэчу з палітыкам на рынку Салігорска сабралася каля 50 чалавек. З Салігорску Мілінкевіч планаваў накіравацца ў Слуцк.

Фота Арцёма Лявы

Апошнія навіны