Горад наш: Нацыянальныя сцягі на галоўным праспекце Салігорску (Фота)
- 16.05.2008, 19:48
Актывісты салігорскай філіі “Маладога Фронту” правялі сёньня, у Дзень салідарнасьці, акцыю, прысьвечаную агульнабеларускай кампаніі “Горад наш!”
На гэты раз нацыянальныя палотнішчы ўпрыгожылі галоўны праспэкт гораду шахцёраў. Таксама бел-чырвона-белыя сьцягі былі вывешаны на высакавольтных правадах.

