BE RU EN

Рыхтуецца новая крымінальная справа за графіці?

  • 19.05.2008, 9:05

У ноч на 17 траўня ў Баранавічах быў затрыманы актывіст мясцовай філіі “Маладога Фронту” Арцём Ластавецкі.

Хлопца абвінавацілі ў нанясеньні палітычных графіці, якіх у Баранавічах за адну ноч зьявілася больш за 200. У суботу Ластавецкага судзілі па адміністрацыйным артыкуле і пакаралі штрафам у 2 базавыя велічыні. Зараз Арцём Ластавецкі на волі, але, як яму паведамілі ў міліцыі, супраць яго хутчэй за ўсё будзе распачата крымінальная справа.

Нагадаем, у 2005 годзе за палітычныя графіці адзін зь лідэраў “Маладога Фронту” Артур Фінькевіч быў прысуджаны да 2-х гадоў “хіміі”.

Апошнія навіны