У сухотнай лякарні наспявае галадоўка
- 19.05.2008, 10:11
Пад мястэчкам Сянно (Віцебская вобласць), у абласной сухотнай лякарні, хворыя збіраюцца абвясціць галадоўку на знак пратэсту на кепскія ўмовы ўтрымання.
Як паведаміла camarade.biz змешчаная ў лякарні інвалід другой групы Наталя Драбышэўская, лячэбная ўстанова разлічана на 340 пацыентаў, а ўтрымоўваецца каля 500.
"Умовы ўтрымання антысанітарныя, ежа аднастайная і нясмачная. Грэчка ці рыс гатуюцца толькі раз на тыдзень, без алею, пераважна, на сняданак –каша геркулес, на вячэру - смажаны селядзец… У рацыёне практычна няма гародніны і садавіны, гэтак неабходных хворым для акрыяння", -- паведаміла жанчына.
Сярод хворых спее незадаволенасць, створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы да галадоўкі.