BE RU EN

ДАІ: Менску пагражае затапленне

  • 19.05.2008, 12:41

Дзяржаўтаінспекцыя Менска папярэджвае аб пагаршэнні ў найбліжэйшыя суткі пагодных умоваў, дажджах і навальніцах. Бачнасць на дарогах пагоршыцца, магчыма затапленне шэрагу сталічных вуліц, паведамляецца ў прэс-рэлізе Упраўлення ДАІ Мінгарвыканкама.

У пазбяганне затораў Дзяржаўтаінспекцыя прапаноўвае кіроўцам аб'язджаць участкі вулічна-дарожнай сеткі, на якіх магчыма затапленне праезджай часткі, а менавіта: плошча Бангалор, вул.Няміга, пр-т Дзяржынскага, вул.Харкаўская, вул.Сталетава, скрыжаванне пр.Пераможцаў - вул.Ігнаценкі, пр.Пушкіна - вул.Прытыцкага, вул.Маскоўская - вул.Талстога. Дзяржаўтаінспекцыя таксама пераканаўча рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым аўтатранспарце, піша БелаПАН.

Апошнія навіны