BE RU EN

Беларускім дыпламатам павялічаць заробак за «шкоднасць»

  • 19.05.2008, 14:07

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджанае Палажэнне аб дыпламатычнай службе.

"У дакуменце ўпершыню сабраныя ў адно палажэнні, датычныя дыпламатычнай службы, якія да цяперашняга часу ўтрымліваліся ў розных нарматыўных прававых актах", цытуе “Інтэрфакс” прэс-службу беларускага кіраўніка.

"У Палажэнні рэгламентаваныя правы і абавязкі дыпламатычных работнікаў, замацаваныя дадатковыя дзяржаўныя матэрыяльныя і сацыяльныя гарантыі работнікам дыпламатычнай службы і членам іх сем’яў у якасці кампенсацыі абмежаванняў на дыпламатычнай службе, якія добраахвотна імі прымаюцца, а таксама асабліва складаных умоваў і рызыкаў, звязаных з яе праходжаннем", адзначылі ў прэс-службе.

Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2008 года.

Апошнія навіны