BE RU EN

Беларуская моладзь заклала алею сяброўства з Еўразвязам (Фота)

  • 19.05.2008, 15:12

16 мая на праспекце Пераможцаў (Машэрава) актывістамі кампаніі «Еўрапейская Беларусь» была закладзеная алея сяброўства з Еўрапейскім Звязам.

Маладыя людзі пасадзілі каля дзесятка саджанцаў розных пародаў дрэваў. Галіны дрэваў былі абвязаныя блакітнымі стужкамі. На адным з саджанцаў, акрамя блакітных, былі павязаныя бел-чырвона-белыя стужкі – колеры нацыянальнага сцяга Беларусі.

Такім чынам, маладыя беларусы выразілі сваё жаданне стаць часткаю агульнаеўрапейскай сям’і.

Апошнія навіны