Такую бы сілішчу – ды ў эканоміку
- 19.05.2008, 15:53
Упершыню ў гісторыі беларускія асілкі Кірыл Шымко і Павел Сарока змаглі зрушыць з месца танк Т-34. І не проста зрушылі, а працягнулі цэлых 5 метраў 10 сантыметраў. Вага гэтага Т-34 — 30 900 кг.
Узбуджаны поспехам Кірыл Шымко пракрычаў праз гул натоўпу:
- Мы — адзіныя ў свеце, хто зрабіў гэта. І мне вельмі прыемна, што мы — беларусы!
Эх, такую бы сілішчу - да ў эканоміку, да ў АПК, да ў прамысловасць…
Аўтар: Дэ Лёс