Толькі за месяц гародніна падаражэла ў сярэднім на 20 адсоткаў
- 19.05.2008, 17:30
Індэкс коштаў на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені-красавіку 2008 года па адносінах да снежаня 2007 года ўзрос на 5,1%.
Аб гэтым паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі.
У красавіку 2008 года ў параўнанні з красавіком 2008 года кошты на харчовыя тавары ў целым павялічыліся на 1,8%.
Пры гэтым больш за ўсё падаражэла гародніна, кошты на якую выраслі на 20%, у тым ліку на лук рэпчаты- на 9,1%, памідоры свежыя - на 12,9%, моркву - на 30,8%, буракі - на 34,2%, капусту свежую - у 1,8 разы.
Садавіна падаражэла на 5,3%, у тым ліку бананы на 4,8%, яблыкі - на 6%, цытрусавыя - на 6,9%.
Макаронныя вырабы падаражэлі на 4,1%, крупы і бабовыя - на 2,7%. Кансервы рыбныя дэлікатэсныя - на 3,5%, пшанічная мука - на 3,3%, расліннае масла - на 2,9%, свініна - на 2,1%, сыр плаўлены, яйкі, малако і малочныя прадукты, рыба салёная і капчоная, шакалад - на 1,6%-1,9%.
Сярэдні кошт на гавядзіну першай катэгорыі па краіне на канец красавіка склаў Br9,012 тыс. за 1 кг, на свініну - Br9,263 тыс.