BE RU EN

Што мы ядзім?!

  • 2.05.2008, 14:20

Драўляным вяслом у звычайнай ванне перамешвалі фарш для пельменяў у ТЗА “Максім”, а паўтушы, якія пастаўляліся ў цэх паўфабрыкатаў, ішлі ў справу нават без зачысткі і мыцця.

Як паведамляе газета "Віцьбічы" са спасылкай на спецыялістаў Віцебскага цэнтру стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, з-за таго, што колькасць мікраарганізмаў у зробленых такім чынам пельменях перабольшвала ўсе дапушчальныя нормы, больш за 500 пачакаў пельменяў "Класічных" і "Сталічных" былі адпраўленыя на ўтылізацыю.

Усяго 457 з 809 найменняў праверанай у мінулым квартале прадукцыі розных прадпрыемстваў і арганізацыяў Віцебскай вобласці не адпавядалі нормам стандартаў. Пасля серыі праверак была забароненая рэалізацыя вырабаў агульным коштам 232 мільёны рублёў.

Апошнія навіны