BE RU EN

23 траўня ў Менску перакрыюць дарогі

  • 21.05.2008, 13:25

23 траўня ў сувязі з правядзеннем у Менску паседжання Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - удзельніц СНД у Менску будуць дзейнічаць абмежаванні на рух транспарту.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, абмежаванні будуць уведзены на аўтадарозе М2 "Менск - Нацыянальны аэрапорт "Менск" з 9.00 да 11.30; на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Каліноўскага з 11.00 да 12.00; на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Філімонава да Нацыянальнага аэрапорта "Менск" з 16.00 да 19.00.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам скарыстацца ў пазначаны час для аб'езду зачыненых участкаў дарогі наступнымі варыянтамі: па вуліцы Філімонава, Скарыны на МКАД; па вуліцы Філімонава, Кядышка, Каліноўскага на МКАД; па вуліцы Філімонава, Кядышка, Сядых, Карбышава, Лагойскаму тракту на МКАД.

Апошнія навіны