BE RU EN

ДАІ усё ж такі будзе канфіскоўваць аўтамабілі

  • 21.05.2008, 14:32

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі лічыць неабходным у хуткім часам заканадаўча замацаваць парадак канфіскацыі аўтатранспартных сродкаў у нецвярозых кіроўцаў.

"Цяпер мы ўносім у парламент папраўкі ў заканадаўства, і мы думаем, што гэтая норма будзе падтрыманая", - заявіў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Віктар Філістовіч.

Як паведаміў намкіраўніка МУС, за чатыры месяцы цяперашняга года ў Беларусі было затрымана каля 20 тыс. кіроўцаў, што кіравалі аўтамабілем у нецвярозым стане. "Пакуль у нас стаўленне да такіх кіроўцаў выразнае - пазбаўленне правоў і адміністрацыйная або крымінальная адказнасць", - сказаў В.Філістовіч.

Апошнія навіны