Швецкую АЭС ледзь не падарвалі
- 21.05.2008, 15:07
Супрацоўнік атамнай электрастанцыі на поўдні Швецыі быў затрыманы ў сераду раніцай пры спробе пранесці на працоўнае месца невялікую колькасць выбуховага рэчыва.
Мужчына, які працуе на станцыі Оскаршамн (Oskarshamn) зваршчыкам, прынёс з сабой перакіс ацэтону, якая адносіцца да моцных ініцыіруючых выбуховых рэчываў. Прадстаўнікі мясцовай паліцыі заявілі, што ўзрыўчатка не была патрэбная затрыманаму для працы, піша Lenta.ru
Тэрыторыя каля месца выяўлення ўзрыўчаткі ачэпленая, аднак станцыя працягвае працу. Пры гэтым кіраўніцтва станцыі паведаміла, што з будынка, дзе адбыўся інцыдэнт, былі эвакуяваныя ўсе супрацоўнікі.
Па версіі паліцыі, менавіта пры дапамозе перакісі ацэтону былі ажыццяўлены тэракты ў Лондане ўлетку 2005 года. Гэтае рэчыва можа здэтанаваць пры трэнні, а таксама пры выпадковым трапленні іскры.