BE RU EN

Беларускі яхтсмен удзельнічаў у туры па рэках Англіі пад бел-чырвона-белым сцягам (Фота)

  • 21.05.2008, 16:49

Беларускі грамадзянін Зміцер Смялянскі, які пражывае ў амерыканскім горадзе Бостане, прыняў удзел у штогадовым, 52-м туры, на драўляных ветразных яхтах па рэках Усходняй Англіі (Norfolk Broads, East England) пад бел-чырвона-белым сцягам. Аб гэтым беларус паведаміў у лісце ў прэс-цэнтр Хартыі'97.

«Мяне клічуць Зміцер і я -- беларускі грамадзянін, які стала пражывае ў Бостане (ЗША). Сёлета мае ангельскія сябры запрасілі мяне ўдзельнічаць у штогадовым, 52-м туры, на драўляных ветразных яхтах па рэках Усходняй Англіі (Norfolk Broads, East England). Я быў першым замежным грамадзянінам якому выпаў гонар удзельнічаць у такім туры. Нават для Англіі, дзе беражна паважаюць і берагуць традыцыі, гэтыя яхты ўнікальныя. Яны былі пабудаваныя ў 30 гадах мінулага стагоддзя і цудам перажылі другую сусветную вайну, пасляваенную дэпрэсію, вытрымалі канкурэнцыю з сучаснымі маторнымі кацерамі», -- распавёў спартовец у лісце.

Зміцер Смялянскі ўзняў на сваёй яхце нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі.

«Я шмат распавядаў сваім ангельскім сябрам аб краіне, у якой нарадзіўся, аб яе няпростай гісторыі і не менш драматычнай сучаснасці. У знак падтрымкі і салідарнасці з народам Беларусі, які змагаецца за волю і незалежнасць, мае сябры прапанавалі падняць на нашай яхце беларускі нацыянальны сцяг. Пад гэтым сцягам і праходзіла нашая вандроўка», --паведаміў беларус.

Апошнія навіны