У Менску тонуць аўтамабілі (Фота)
- 21.05.2008, 17:19
Моцныя дажджы ідуць у Менску на працягу дня. Сталічныя кіроўцы ўжо сутыкнуліся з тым, што не могуць дабрацца да сваіх аўто, якія стаяць у лужынах з-за забітых сцёкаў.
Як чакаецца, сітуацыя на вуліцах Менска будзе ўскладняцца з кожнай кропляй.
Самыя "топкія" месцы беларускай сталіцы, па дадзеных ДАІ, плошча Бангалор, праспект Дзяржынскага, вуліцы Няміга, Харкаўская, Сталетава, перакрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Ігнаценка, праспекта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага, вуліцы Маскоўскай і вуліцы Талстога, перадае «Інтэрфакс».
Супрацоўнікі ДАІ парэкамендавалі падчас моцных дажджоў пазбягаць гэтых участкаў дарогаў.
