Міліцыя канфіскавала падчас ператрусу ў кватэры апазіцыянераў сцягі Еўразвяза
- 22.05.2008, 10:57
Ператрус адбыўся на прыватнай кватэры аднаго з сябраў “Маладога Фронту” ўвечары 21 траўня. Мліцыянты і людзі ў цывільным апісвалі рэчы, якія знаходзіліся ў кватэры, сканфіскоўвалі нацыянальныя і еўрапейскія сцягі.
Таксама міліцыянты перапісвалі на флэш-карту інфармацыю з кампутара. У кватэры знаходзіліся маладафронтаўцы Дзяніс Карноў і Вадзім Ханяўка. Хлопцам адмовіліся патлумачыць прычыны ператрусу.
Пасля ператрусу маладафронтаўцаў адвезьлі ў Маскоўскі РАЎС для высьвятлення асобаў.
Вядомы імёны двух міліцыянтаў, якія рабілі ператрус: Трубіш Алег Зяновіч – міліцыянт з Маскоўскага РАЎСу, Кавалей Сяргей Васільевіч – участковы. Таксама ў кватэры прысутнічалі людзі ў цывільным.
Як паведаміла намесніца старшыні “Маладога Фронта” Наста Палажанка, якая пазней прыехала на кватэру, міліцыянты адмовіліся называць прычыну ператрусу і паказваць ордэр на ператрус.
А 12 начы Дзяніс Карноў і Вадзім Ханяўка былі вызвалены з міліцыі пасьля высвятленьня асобаў.