BE RU EN

Ігар Рачкоўскі: «Пасля ўвядзення базаў звестак «невыезных» на мяжы паўстала блытаніна»

  • 22.05.2008, 13:22

"Пэўная блытаніна" паўстала на мяжы Беларусі ў заходнім кірунку пасля ўвядзення базаў звестак "невыезных" асобаў, сказаў на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі.

"Блытаніна гэтая звязана з тым, што базы звестак далі МУС, КДБ і іншыя дзяржаўныя органы. Адсочваць жа грамадзян даводзіцца супрацоўнікам Дзяржпамежкамітэта", - распавёў І.Рачкоўскі.

Кіраўнік ДПК таксама дадаў, што неўзабаве гэтыя базы папоўняцца за кошт расейскіх крыніц, што запатрабуе дадатковых фінансавых укладанняў і магчыма прывядзе да яшчэ большай блытаніны на пунктах дзяржаўнага памежнага кантролю, паведамляе "Інтэрфакс".

"У аднаўленне праграмнага забеспячэння Беларусі давядзецца ўкласці пад Br300 млн", - адзначыў І.Рачкоўскі.

Апошнія навіны