BE RU EN

Сідорскі падараваў Юліі Цімашэнцы букет памаранчавых ружаў

  • 23.05.2008, 11:56

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі паднёс прэм'ер-міністарцы Украіны Юліі Цімашэнцы букет памаранчавых ружаў.

"Цудоўны букет, галоўнае, колер пасуе", - ацаніла гэты крок кіраўніца ўкраінскага ўрада.

Сустрэча прэм'ераў Беларусі і Украіны праходзіць сёння ў Менску ў межах саміту кіраўнікоў урадаў краінаў СНД, паведамляе АФН.

"Ёсць вельмі шмат важных пытанняў, якія я хацела б абмеркаваць", - сказала кіраўніца ўкраінскага ўрада.

Раніцай Сідорскі ўжо паспеў зладзіць сустрэчу і з прэм'ер-міністаркай Малдовы Зінаідай Грачанай. Што дакладна абмяркоўвалі прэм'еры дзвюх краінаў, афіцыйныя СМІ, дапушчаныя да асвятлення саміту, не паведамляюць.

Вядома толькі, што яе вельмі ўразіў Менск, і асабліва Палац, у якім праходзіць сустрэча.

"Я ўпершыню ў Менску, горад спадабаўся, а гэты Палац (Нацыянальная бібліятэка Беларусі) увогуле цудоўны", - сказала Зінаіда Грачаная.

У адказ Сідорскі прапанаваў пабудаваць такія ж палацы ў Кішынёве і дадаў, што "тут усё беларускае, усё зроблена рукамі беларусаў".

На што кіраўніца ўрада Малдовы летуценна адказала: "Хутка ў Кішынёве будзе шмат такіх палацаў".

Апошнія навіны