Апазіцыянера аштрафавалі за канцэрт польскага гурта
- 23.05.2008, 13:05
На 1 мільён 50 тысяч рублёў аштрафаваны кіраўнік гродзенскай філіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін за канцэрт польскага гурта "Транскапэла".
Яго выклікалі ў гарадскі аддзел МНС, дзе распытвалі пра канцэрт гурта, які прайшоў 13 траўня ў гродзенскім офісе АГП. У выніку, Істомін атрымаў штраф за "парушэнне пажарнай бяспекі". Пры гэтым выратавальнікі спасылаліся на паперу, якую яны атрымалі з міліцыі, паведаміла "Еўрарадыё".
Юрый Істомін лічыць, што прадстаўнікі ўлады спрабуюць зрабіць з МНС "карны орган".
Нагадаем, што канцэрт "Транскапэлы" быў арганізаваны пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне і на ім прысутнічаў генеральны консул.