Лукашэнка-Пуціну на саміце СНД: «Вы ўжо не мой калега» (Відэа)
- 23.05.2008, 17:04
Падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расеі Ўладзімірам Пуціным, якая адбылася сёння на паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Аляксандр Лукашэнка не прамінуў заўважыць, што той больш не прэзідэнт РФ.
На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка, дакранаючыся сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін СНД, што адбываецца ў пятніцу, адзначыў, што «праблем, пытанняў шмат, і яны выцякаюць з тых даручэнняў, якія Савет кіраўнікоў урадаў СНД ставіў перад кіраўнікамі ўрадаў».
«Гэтыя задачы ставіў Савет кіраўнікоў дзяржаваў, які вы, Уладзімір Уладзіміравіч, узначальвалі», — адзначыў Лукашэнка.
http://www.ntv.ru/news/videoRub.swf?link=http://news.ntv.ru/v132838/&num=1
Па словах беларускага кіраўніка, «ідзе канструктыўнае абмеркаванне, і ў гэтым годзе мы канструктыўна вырашым транспартныя пытанні, у будучым годзе — энергетычныя праблемы».
Лукашэнка адзначыў, што на сустрэчы кіраўнікоў урадаў СНД абмяркоўваліся і пытанні харчовай бяспекі. «Гэта сёння выклік для ўсіх нас», — лічыць ён.
Па меркаванні Лукашэнкі, «у расейска-беларускіх адносінах няма буйных праблем». «Зараз час прымаць больш сур’ёзныя рашэнні», — сказаў ён.
Лукашэнка таксама падзякаваў Пуціна за прыезд. «Дзякуй, што прыехалі, дзякуй за сустрэчу. Я не магу адвыкнуць, што вы ўжо не мой калега», — сказаў Лукашэнка.
У сваю чаргу, Пуцін адзначыў, што таксама рады магчымасці сустрэцца з Лукашэнкай, «пагаварыць аб цяперашніх праблемах і зазірнуць у будучыню ».
Ён асабліва адзначыў, што сёння эканомікі дзвюх краін павінныя быць канкурэнтаздольнымі, і прапанаваў абмеркаваць Лукашэнку двухбаковыя адносіны ў такіх сферах, як энергетыка, транспарт, сувязь, а таксама ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Пуцін упадабаў Юліі Цімашэнка Аляксандра Лукашэнку
Сёння ў Менску, дзе праводзіцца чарговы Савет кіраўнікоў урадаў краін СНД, у старшыні ўрада Расеі Ўладзіміра Пуціна была запланаваная толькі адна двухбаковая сустрэча, з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкай.
Аб гэтым праінфармавалі прадстаўнікі расейскай дэлегацыі ў Менску, паведамляе УНІАН.
Як стала вядома, для правядзення якіх-небудзь іншых сустрэч згоды з боку прэм'ер-міністра Расеі атрымана не было.
Нагадаем, раней меркавалася, што сёння адбудзецца двухбаковая сустрэча прэм'ер-міністра Ўкраіны Юліі Цімашэнка і Ўладзіміра Пуціна. Заяўкі на сустрэчу з прэм'ерам Расеі падавалі і прэм'ер-міністры іншых краін.
Лукашэнка хоча здабываць і прадаваць чужыя энерганосьбіты
Выступаючы 23 мая з прамовай на паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаваў - удзельнікаў СНД, беларускі кіраўнік выказаўся супраць ліквідацыі СНД: "Нашыя народы патрабуюць ад нас актыўных дзеянняў, а не ліквідацыі Садружнасці. Ад нашай здольнасці дамовіцца залежыць, ці атрымае СНД другое дыханне".
Адмысловую ролю, па словах Лукашэнкі, тут іграе Расея, "якая стала натуральным лакаматывам інтэграцыі. Бо менавіта ад пазіцыі Расеі з яе чалавечым, тэрытарыяльным, рэсурсавым і эканамічным патэнцыялам залежыць рэалізацыя шматлікіх задач і праектаў, накіраваных на ўмацаванне эканомік нашых краін, падвышэнне ўзроўня жыцця простых людзей".
Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь паважліва ставіцца да нацыянальных інтэрасаў краін-экспарцёраў энергарэсурсаў, "але вельмі разумнай была бы арганізацыя сумеснай дзейнасці па здабычы, перапрацоўцы, пастаўцы на знешнія рынкі газу, нафты і электрычнай энергіі. І мы гатовыя абмяркоўваць усе праекты, якія не стануць забіваць клін паміж суседзямі, а будуць умацоўваць агульную энергетычную бяспеку".
Лукашэнка лічыць нарошчванне транспартоўкі энергарэсурсаў важным элементам узаемавыгаднага выкарыстання транзітнага патэнцыялу краін СНД. Гэтая рэмарка, падобна, стала адказам на заяву прэм'ер-міністра Расеі Ўладзіміра Пуціна аб неабходнасці рэалізаваць праект нафтаправода БТС-2 у абыход Беларусі.
Нагадаем, што сёння для ўдзелу ў паседжанні Савета ў Менск прыбылі прэм'ер-міністры васьмі краін СНД - Украіны, Малдовы, Расеі, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Таджыкістана, Кыргызтана. Тры дзяржавы - Казахстан, Узбекістан і Туркменістан - прадстаўленыя віцэ-прэм'ерамі.