BE RU EN

Глеб больш не ігрок «Арсенала»

  • 23.05.2008, 16:16

Менеджэр футбаліста зборнай Беларусі Аляксандра Глеба Мікалай Шпілеўскі у інтэрв'ю «Прэсболу» упершыню афіцыйна абвясціў аб тым, што футбаліст больш не з'яўляецца іграком лонданскага «Арсенала».

- Ці вырашыўся футбольны лёс Аляксандра Глеба ў "Арсенале"?

- Так, я магу афіцыйна вам паведаміць, што з нядаўняга часу Аляксандр Глеб прыняў рашэнне спыніць выступленне за "Арсенал" і змяніць клуб. Гэта ягоны выбар.

- Чаму Аляксандр прыняў гэтае рашэнне?

- Ён зразумеў, што надышоў той момант, калі трэба нешта змяняць. Аляксандр правёў у "Арсенале" тры добрых сезоны, і ён задумаўся, ці зможа ён паказваць той узровень футбола, які паказвае цяпер.

- Была таксама гаворка аб тым, што футбаліст адчувае дыскамфорт па-за футбольным полем.

- Гэта сапраўды так. Аляксандр жадае змяніць становішча. У большай ступені менавіта гэта вымусіла іграка на такі крок.

- Аляксандр скарыстаўся правам 17 артыкула рэгламенту ФІФА, што стаў ужо скандальна вядомым, які дазваляе яму ў аднабаковым парадку разарваць існуючы кантракт?

- Не, Аляксандр паведаміў кіраўніцтву клуба аб сваім жаданні змяніць клуб. Мы нічым не карыстаемся. Вядома, кіраўніцтва "Арсенала", асабліва Арсен Венгер, было зацікаўленае ў тым, каб Глеб застаўся, але яны прынялі выбар футбаліста.

- Дзе працягне сваю кар'еру Глеб? Паведамляецца, што гэта могуць быць "Рэал", "Барселона", "Інтэр", "Мілан".

- Пакуль я нічога не магу вас паведаміць на гэты конт. Вядуцца перамовы, выдаваць якія я не маю права.

- Калі наступіць яснасць наконт новай каманды футбаліста?

- Я думаю, на працягу бліжэйшых некалькіх дзён.

Апошнія навіны